Украінскім студэнтам далі права выбару
З наступнага году ўкраінскія студэнты здолеюць самастойна выбіраць чвэрць усіх дысцыплін, якія яны вывучаюць. Таксама ў ВНУ гэтай краіны зьявіцца дзяржіспыт па тэхнічнай украінскай мове.
Міністар адукацыі Ўкраіны Іван Вакарчук падпісаў пастанову, згодна зь якой дзяржава будзе вызначаць толькі 50% з усіх дысцылін, якія вывучаюцца ў вышэйшых навучальных установах. Яшчэ 25% будзе самастойна выбіраць ВНУ, а астатнія 25% будуць аддадзеныя на вольны выбар студэнтаў.
Выбар дысцыплін студэнта змогуць зрабіць са сьпісу, прапанаваным ВНУ. У сувязі з гэтым Іван Вакарчук заявіў, што рэформы ўкраінскай адукацыі рухаюцца «ў накірунку «вольнай траекторыі».
Таксама адпаведна з пастановай студэнты будуць здаваць дзяржаўны іспыт па ўкраінскай мове па прафэсійным накірунку.
У ліпені 2009 года міністар адукацыі і навукі Ўкраіны выдаў загад, згодна зь якім украінская мова, гісторыя Украіны, гісторыя ўкраінскай культуры, замежная мова і філязофія сталі абавязковымі для вывучэньня.
Паводле Росбалт