Сустракаем вясну разам з Concordia Chor

Будзе вясна! Менавіта такую назву абраў для свайго канцэрта Concordia Chor, які адбудзецца 28 лютага ў 19:00 у Белай залі Дзяржаўнага Палаца культуры прафсаюзаў.

Concordia parvae res crescunt,
discordia maximae dilabuntur.
(Пры зладжанасьці і малыя справы растуць,
пры разладзе — і вялікія гінуць.)
Салюстый, І ст. да
н. э.

Concordia Chor — малады, творча скіраваны калектыў, які ўзначальвае Галіна Казіміроўская. 20 нязьменна адданых музыцы асобаў запрашаюць знаўцаў харавога мастацтва і ўсіх, хто жадае разам парадавацца чаканаму надыходу вясны. І нават калі вясна ўсё ж затрымаецца, добры настрой і пазытыўныя эмоцыі ўдзельнікі калектыву слухачам абяцаюць!

У рэпертуары Concordia Chor — музыка розных эпохаў і накірункаў, якая выконваецца a’cappella. У праграме выступу — творы заходнеэўрапейскага Адраджэньня, рускай харавой клясыкі, беларускія народныя песьні ў творчай апрацоўцы, джазавыя кампазыцыі.

Замова квіткоў па тэлефоне: + 375 29 6207264. Сьпяшайцеся, колькасьць квіткоў абмежаваная!

Дадатковая інфармацыя: Саўчанка Вольга, PR-менеджэр праекту «BelArtSound», +375 29 6603801, belartsound@gmail.com.

13:35, 18/02/2010 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4435 seconds.