Чэхі — найвялікшыя прыхільнікі 3D-порна

Кіно «Аватар» і тэхналёгія 3D узбудзілі прыхільнікаў hi-tech, адлюстраваньнем чаго ёсьць рост пошукавых запытаў у Google, зьвязаных з 3D-парнаграфіяй. Лідэрам па колькасьці такіх запытаў аказалася Чэхія.

Пік цікавасьці інтэрнэтчыкаў да 3D-порна, як паведамляе рэсурс T3, прыйшоўся на студзень 2010 году, калі адной з галоўных сусьветных навінаў быў касавы посьпех фільму «Аватар» Джэймса Кэмерана, зьнятага як раз ў 3D.

На гэтай хвалі адразу некалькі порнастудый абвясьцілі аб намеры зьняць стэрэаскапічные кіно для дарослых. У прыватнасьці, такія плян агучыў італьянскі порнарэжысэр Цінта Брас.

Але хаця 3D-порна пакуль яшчэ не створанае, ахвочыя прылучыцца да кіно ў новым стылі ўжо знайшліся. Як высьветлілася, найбольшую цікавасьць такое порна выклікае ў чэхаў. На другім месцы «рэйтынгу» краін па колькасьці запытаў у Google на тэму 3D-порна аказалася Нарвэгія, за ёй ідуць Фінляндыя і ЗША.

Пошукавы запыт «Avatar porn» карыстаецца найбольшай папулярнасьцю ў Нідэрляндах і Новай Зэляндыі, адзначае ў сувязі з гэтым T3.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0068 seconds.