Інданэзійскія клірыкі перасьцерагаюць народ ад «вольнага каханьня» ў дзень сьв. Валянціна

Мусульманскія лідэры Інданэзіі параілі сваім пасьлядоўнікам адмовіцца ад сьвяткаваньня грахоўнага дню сьвятога Валянціна, бо гэта можа прывесьці да «вольнага каханьня».


Інданезійскія клірыкі: «Яны сьвяткуюць дзень сьвятога Валентына трымаючы за рукі адзін аднаго і займаючыся сэксам»

«Мы забараняем мусульманам сьвяткаваць дзень сьвятога Валянціна», — перадае агенцыя AFP словы Абдулы Халіла, усходнеяванскага лідэра буйнейшай ісламскай арганізацыі Інданэзіі Нахдатул Улама.

«Гэты дзень звычайна адзначаецца маладымі, нежанатымі людзьмі. Яны сьвяткуюць дзень сьвятога Валентына трымаючы за рукі адзін аднаго і займаючыся сэксам, які яны нават не плянуюць», — сказаў ён.

Іншы ісламскі клірык Лалілураман, прадстаўнік афіцыйнага ісламскай рады Ulema Council заявіў, што сьвята каханьня і рамантыкі — традыцыя заходняя, таму мусульман цікавіць ня мусіць.

Вітрыны крамаў у буйнейшых інданэзійскіх гарадах поўныя тавараў, прысьвечаных сьвятому Валянціну і блізкаму сьвяту кітайскага Новага году.

Большасьць інданэзійцаў — памяркоўныя мусульмане, і звычайна надаюць шмат увагі словам сваіх рэлігійных лідэраў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0544 seconds.