Лявон Вольскі за барнай стойкай

Вядомы рок-музыка зладзіў творчую вечарыну ў страўні «Камяніца», дзе на вечар ператварыўся ў бармэна і разьліваў гасьцям піва. Атмасфэра незвычайнага экспэрымэнту — у фотарэпартажы Аляксандра Маламы на Generation.bY.

Трапіць на сустрэчу 7 лютага можна было па папярэдняй замове месцаў у страўні. Кожны прысутны мог ня толькі замовіць піва «з рук Лявона Вольскага», але й паразмаўляць з музыкам, а таксама адзначыць бармэнскія здольнасьці Лявона чаявымі.

У межах вечарыны госьці таксама паглядзелі тэлеспэктакль «Аднойчы ў Барахляндыі» па сцэнары Лявона, які напрыканцы парадаваў прысутных, выканаўшы некалькі песень.

Глядзіце яшчэ 20 здымкаў зь вечарыны ў фотаблогу Generation.bY

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1122 seconds.