Кліп «Восеньскі вальс» ад Vinsent’а
Vinsent прадстаўляе свой новы кліп на песьню «Восеньскі вальс». Відэа, зьнятае на фотаздымач на вуліцах Менску, ужо мае шэраг станоўчых водгукаў, а па вэрсіі прэміі «Кліп-марафон» «Восеньскі вальс» стаў лепшым кліпам 2009 году.
Кадр з кліпу «Восеньскі вальс»
Vinsent: «Мне спадабаўся вынік, які мы атрымалі. Над кліпам працаваў прафэсійны тандэм, у прыватнасьці, рэжысэр Аляксандр Меліхавец і апэратар Дзьмітры Карначык. Акторам прыйшлося нялёгка, бо было даволі халоднае надвор’е, а апранутыя яны па сцэнару лёгка. Затое цяпер усе задаволеныя фінальнай вэрсіяй кліпа».
Прэзэнтацыя кліпу «Восеньскі вальс» на ТБ: тэлеканал АНТ, 7 лютага, 11:40, праграма «Ранішняя пошта».
Галоўную ролю ў відэа выканала Лэйла Ісмаілава, вядомая таксама па здымках у рэклямных роліках буйнога мабільнага апэратара. Ролю міма выканаў Арцём Гуцулюк. Каманда стваральнікаў кліпу выказвае ўдзячнасьць
Плянуецца, што наступны кліп Vinsent’а будзе зьняты на новую песьню «Час прыйшоў».