У Беларусі распрацаваны ноўтбук павышанай трываласьці

Беларускія навукоўцы распрацавалі ноўтбук павышанай трываласьці і надзейнасьці, акліматызаваны пад беларускія ўмовы.


Папярэдняя распрацоўка НДІ ЭВМ - перанасная малагабарытная абароненая ПЭВМ спэцыяльнага прызначэньня (Notebook) ВМ2415

Вынаходніцтва супрацоўнікаў навукова-дасьледчага інстытута электронна-вылічальных машынаў (НДІ ЭВМ) прайшло спэцыяльныя выпрабаваньні на трываласьць і акліматызацыю, што пацьвярджаюць адпаведныя пратаколы выпрабаваньняў.

«Ноўтбук „ВМ 2015“ працуе пры тэмпэратурах ад -40 да +60 С. Не баіцца ні пылу, ні вільгаці, ні сьпякоты, ні марозу», — перадае агенцтва «Мінск-Навіны» словы першага намесьніка дырэктара ААТ «НДІ ЭВМ» Дзьмітрыя Жаваронкава.

Таксама паведамляецца, што ноўтбук здольны апрацоўваць «канфідэнцыйную інфармацыю», што пацьверджана спэцыяльным сэртыфікатам. Характар і асаблівасьці яе «канфідэнцыйнасьці» не раскрываецца.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0582 seconds.