У Вялікабрытаніі выйшла праграма для аматараў выпіць
Бясплатная праграма для смартфону дазваляе вылічыць колькасьць алькаголю, спажытага за пэўны пэрыяд. Распрацоўшчыкі лічаць, што прыстасаваньне можа быць надзвычай карысным у час сьвятаў.
«Лічыльнік алькаголю» распрацаваны як частка праграмы прапаганды бясьпечнага ўжываньня алькаголю «Ведай сваю мяжу». Дзякуючы прыстасаваньню карыстальнік можа атрымаць поўную інфармацыю аб колькасьці спажытага за апошнія дні\тыдні\месяцы алькаголю ў выглядзе графіка. Для гэтага дастаткова толькі спраўна даваць справаздачу праграме аб кожнай ужытай чарцы.
«Так лёгка згубіць лічбу выпітага. Дзякуючы „лічыльніку алькаголю“ карыстальнікі змогуць весьці падлік ўжытага і пазьбегнуць сур'ёзных ускладненьняў», — лічыць міністар аховы здароўя Вялікабрытаніі Джыліан Меран.
Праграма, ведаючы аб’ём спажытага, можна параіць, на колькі варта сябе абмежаваць. «Лічыльнік алькаголю» распаўсюджваецца бясплатна, а для яго працы спатрэбіцца толькі доступ у Сеціва. Працаваць ён можа не на ўсіх тэлефонах, але для такіх выпадкаў створаны адмысловы смс-сэрвіс.
Праграму можна спампаваць з сайта кампаніі па прапагандзе здаровага ладу жыцьця. Сярод іншага тут можна знайсьці