Амбасада ЗША праводзіць фотаконкурс «Мая Амэрыка»
Амбасада ЗША ў Беларусі паведамляе аб правядзеньні фотаконкурсу «My America» з 1 студзеня па 15 сакавіка 2010 года. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадзяне Беларусі, якія жадаюць падзяліцца фотаздымкамі ўнікальных момантаў свайго знаходжаньня ў ЗША.
На конкурс прымаюцца ня больш за 5 аўтарскіх працаў у фармаце jpeg у наступных намінацыях:
- Культура і традыцыі ЗША
- Прырода ЗША
- Архітэктура і памятныя мясьціны ЗША
- Гумарыстычныя моманты падчас знаходжаньня ў ЗША
Да разгляду прымаюцца фотаздымкі, што былі зробленыя ўдзельнікамі конкурсу падчас знаходжаньня ў Злучаных Штатах Амэрыкі. Пры прадстаўленьні фотаздымкаў павінны захоўвацца аўтарскія правы іх стваральнікаў. Аўтары нясуць адказнасьць за зьмест сваіх працаў і павінны ўстрымлівацца ад вобразаў і сюжэтаў, якія могуць абразіць пачуцьці іншых людзей. Амбасада ЗША пакідае за сабой права выкарыстоўваць матэрыялы фотаконкурсу ў электронных і друкаваных публікацыях.
Пераможцы конкурсу будуць абраныя прафэсійным журы.
Крытэры ацэнкі працаў: якасьць, арыгінальнасьць, імправізацыя, натхненьне, яркасьць вобразу.
Парадак удзелу ў конкурсе і прадстаўленьня працаў: работы на конкурс можна дасылаць на электронны адрас photos@usembassy.minsk.by альбо на паштовы адрас:
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША
вул. Герцэна,2А
220030 Менск
Рэспубліка Беларусь
Разам з работамі трэба даслаць анкетныя даныя, што ўказаныя ў дадатку. Фотаздымкі, дасланыя на папяровых носьбітах, не вяртаюцца.
У назвах электронных файлаў трэба пазначыць сваё прозьвішча і нумар работы (напрыклад, ivanov_01.jpg.).
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па тэлефоне (017) 217-04-81.
Паводле прэс-рэлізу