У БДУ сёньня прымаюць дэлегацыю Савету Эўропы
Дэлегацыю Савету Эўропы на чале з кіраўніком яго Дырэктарату па пытаньнях моладзі і спорту Ральфам-Рэнэ Вайнгертнэрам сёньня будуць прымаць у БДУ. Госьці правядуць перамовы з кіраўніцтвам БДУ з удзелам прадстаўнікоў Мінадукацыі, наведаюць Інфармацыйны пункт СЭ і экспазыцыю Музэя гісторыі БДУ.
Мэта візыту — азнаямленьне з арганізацыяй працы з моладзьдзю, абмеркаваньне ўжо дзейсных пад эгідаю Савета Эўропы праектаў у сфэры моладзевай палітыкі, вызначэньне пэрспэктываў і магчымасьцяў удзелу ў іх студэнцкай моладзі, паведамляе прэс-служба БДУ.
Каментары праз FACEBOOK