Праект для валянтэраў у Горадні

ГДА «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» абвяшчае набор кандыдатаў для ўдзелу ў адукацыйных трэнінгах «Валянтэр — чалавек добрай волі». Сустрэчы будуць адбывацца штомесяц. Даты бліжэйшых сустрэчаў — 25 студзеня і 28 лютага.

Патрабаваньне да кандыдатаў — маладыя людзі ва ўзросьце да 30 год, мабільныя, адказныя і якія маюць дакладную матывацыю быць валянтэрам.

Нашы заняткі пабудаваныя па прынцыпе тэорыя + практыка. Мы раскажам вам пра разьвіцьцё валянтэрства ў Беларусі і сьвеце, пазнаёмім зь дзейнасьцю хоспіса, навучым камунікаваць правільна, арганізуем сустрэчы з цікавымі і ініцыятыўнымі людзьмі.

У вас ёсьць рэальная магчымасьць дапамагчы тым, каму гэта патрэбна насамрэч, стаць больш упэўненым у сабе, знайсьці новых сяброў, завесьці патрэбныя кантакты і палепшыць CV.

Рабіць дабро — натуральная патрэба чалавека. Разьвівацца, самаўдасканальвацца і не стаяць на месцы — задачы прагрэсіўнага чалавека.

Ты цікавы для нас!

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна даслаць анкету* кандыдата, у якой павінны зьмяшчацца наступныя зьвесткі:

  • Прозьвішча, імя
  • Дата нараджэньня
  • Месца навучаньня, працы
  • Што ты ведаеш пра валянтэрства? Ці маеш досьвед быць валянтэрам?
  • Твая матывацыя — Чаму ты хочаш удзельнічаць у нашых трэнінгах?

*Увага! Апошнія анкеты прымаюцца за 5 дзён да пачатку новага сэмінару.

Кантакты

  • e-mail: pallpom@gmail.com
  • skype: gushtyn
  • тэл. +37529 5881741 (МТС), +37525 9723764 (Life)
  • Адар’я Гуштын, PR-мэнэджар ГДА «Гродзенскі дзіцячы хоспіс»
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0594 seconds.