Вальжына Морт атрымала прэстыжную амэрыканскую прэмію
Беларуская паэтка Вальжына Морт, якая ўжо некалькі гадоў жыве ў ЗША, уганараваная прэстыжнай амэрыканскай літаратурнай стыпэндыяй Фундацыі Лэннэна (2009 Lannan Literary Fellowship).
Вальжына Морт, фота Annahonda
Літаратурныя прэміі Фундацыі Лэннэна (Lannan Literary Awards) — прэстыжная сэрыя ўзнагародаў і стыпэндый, заснаваная 20 год таму. Штогод прэміі атрымоўваюць як вядомыя, так і маладыя «аўтары надзвычайных літаратурных якасьцяў, якія зрабілі значны ўнёсак у ангельскамоўную літаратуру і выяўляюць патэнцыял для далейшай плённай працы».
Ад 1989 году фундацыя ўзнагародзіла 173 пісьменьнікаў ды паэтаў на суму болей чым 13 млн даляраў.
Акрамя Вальжыны Морт ляўрэаткай літаратурнай стыпэндыі Фундацыі Лэннана сёлета стала 50-гадовая амэрыканская паэтка Сара Ліндсэй, паведамляе сайт фундацыі.