Не загрузны старановагод ад «Дзецідзяцей»

ДзеціДзяцей

«Дзецідзяцей» 10 студзеня адзначылі Новы і Стары Новы год сьвяточным канцэртам у малой залі к/з «Мінск». Кавалачак сьвяточнага падарункавага настрою — у нашым рэпартажы.

Старановагоднія канцэрты «Дзецідзяцей» у «малой казе» сталі ўжо добрай традыцыяй. Ды і самі гэтыя канцэрты маюць пэўныя традыцыйныя рысы. У сьвяточны вечар гурт абавязкова, як добры герой навагодніх казак, выконвае песенныя пажаданьні слухачоў. Так было і ў гэты раз: усе ахвотныя пачуць сваю любімую песьню пакідалі аркушыкі з замовамі ў адмысловы боцік Святога Мікалая. Пасьля Ганна на сцэне выцягвала іх і раздавала песенныя падарункі.

Але выбарка была выпадковай не абсалютна: Ганна адкладала просьбы пра  сур’ёзныя і сумныя песьні падалей, асабліва, калі такія ішлі адна за адной, і прыгарвала: «Ну што за загрузны Новы год?»

Выкананьне новых песень таксама стала добрай старановагодняй традыцыяй. У гэты раз дэбютам прагучала «Вяртаньне».

Адданы фан-клюб гурта падрыхтаваў мініяцюрныя значакі ў выглядзе боцікаў для падарункаў, якія выдаваліся ўсім на ўваходзе. А напрыканцы імпрэзы кожны ўдзельнік «ДД» атрымаў імянное самаробнае печыва.

Надзейным запасам цеплыні, дабрыні ды ўсьмешак «Дзецідзяцей» заразілі ўсіх прысутных яшчэ на цэлы год, альбо, прынамсі, на свайго наступнага выступу.

Болей здымкаў традыцыйна можна паглядзець у фотаблогу: «Дзецідзяцей» адзначылі Новы і Стары Новы год сьвяточным канцэртам.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.057 seconds.