Беларусы частавалі студэнтаў МГИМО дранікамі
Беларускае зямляцтва Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносін МЗС РФ (МГИМО) прыняло ўдзел у арганізацыі і сьвяткаваньні Дня міжнароднай кухні, які праводзіцца ва ўнівэрсытэце ўжо другі год. Беларускія студэнты-міжнароднікі прапанавалі гасьцям пакаштаваць смачныя дранікі са сьмятанай, паляндвіцу, печыва беларускай вытворчасьці, травяную гарбату ды іншыя стравы, а таксама падрыхтавалі відэаролік пра беларускую нацыянальную кухню.
Агулам у мерапрыемстве былі задзейнічаны больш за 15 нацыянальных грамадаў МГИМО, якія прадставілі свае народы і дзяржавы на высокім узроўні. Файе
Гэты дзень запомніцца шмат каму надоўга, бо прайшоў ня толькі ў атмасфэры рэлігійнай і міжкультурнай талерантнасьці, але і сабраў сяброў з усяго сьвету.
Аўтар фота Чжонвон Лі