Студэнтка Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі забіла ўласную бабулю

На гэтым тыдні ў Горках стала вядомым жахлівае здарэньне – студэнтка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі забіла ўласную бабулю. Імя дзяўчыны, як і прычыну ўчынку, хавае сьледзтва. Вядома толькі, што забойства адбылося ў Шклове, у родным доме пацярпелай.

Навіна сапраўды прымусіла здрыгануцца адзіную горацкую ВНУ. У час заняткаў падзея перадаецца з вуснаў у вусны, распавядаюць з жахам пра гэта і выкладчыкі. І не дарма, многія зь іх прымалі іспыты ці залікі у сумна вядомай студэнткі: злачынца навучалася на чацьвертым курсе зааінжынэрнага факультэту. Самае прыкрае, што дзяўчына была выдатніцай.

horki 00:00, 19/09/2003 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0649 seconds.