Кожны ўругвайскі школьнік атрымае ноўтбук

Кожны навучэнец дзяржаўных школ Ўругваю ў выпадку адсутнасьці ў яго хатняга кампутара зможа бясплатна атрымаць ад ураду адмысловую мадэль ноўтбука, нядаўна прэзэнтаваную прэзыдэнтам краіны. Уругвай стаў першай краінай, якая вырашыла забясьпечыць кожнага школьніка кампутарам з магчымасьцю выйсьця ў Сеціва. Урад рыхтуецца раздаць 380 тысяч лэптопаў.

 

Уругвайскі праект «Plan Ceibal» быў часткаю сусьветнай праграмы «Кожнаму дзіцяці па ноўтбуку», арганізаванай піянэрам Інтэрнэту Нікаласам Неграпонтэ. У межах яе плянавалася распрацаваць лэптоп, які б каштаваў не болей за $100, які б можна было раздаваць бедным сем’ям у розных краінах сьвету.

Але ва Ўругваі ў выніку атрымаўся ноўтбук XO, які каштуе $260. У кошт уключаныя паслугі па абслугоўваньні кампутара, далучэньні да Сеціва і навучаньне настаўнікаў і школьнікаў карыстаньню ноўтбукам, які працуе на апэрацыйнай сыстэме Linux.

Незнаёмая Лінукс, а таксама кошт кампутараў выклікаў крытыку сярод настаўніцкай супольнасьці. Некаторыя выкладчыкі палічылі б за лепшае, каб грошы, выдаткаваныя на праграму XO, пайшлі на разьвіцьцё сыстэмы адукацыі, піша AFP.

Па інфармацыі BBC, згодна з плянам ураду, ноўтбук XO змогуць атрымаць 362 тысячы школьнікаў і 18 тысяч настаўнікаў. Распрацоўка мадэлі заняла тры гады і была скончаная за тыдзень да прэзыдэнцкіх выбараў, першы тур якіх выйграў дзейсны прэзыдэнт-левацэнтрыст Табарэ Васкес.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.141 seconds.