Паліцыя арыштавала амэрыканца за тое, што той гатаваў каву аголеным
Раніца панядзелка, распачатая з кубка кавы, скончылася для
Як распавядае спадар Уільямсан, «на мне не было аніякай вопраткі, але я быў адзін у маім уласным доме і толькі што вылез з ложка. Было цёмна, і я ня мог уявіць, што звонку хтосьці на мяне глядзіць».
Таемнай «падглядальніцай» аказалася жанчына і яе сямігадовы сын, якія якраз у гэтым момант праходзілі пад вокнамі Ўільямсана. Жанчына ня доўга думаючы выклікала паліцыю.
Паліцыя вінаваць Уільямсана ў тым, што мужчына адмыслова распрануўся для таго, каб яго ўбачылі голым. Але спадар Уільямсан сьцьвярджае, што сам мае пяцігадовую дачку, і ніколі не рабіў і ня зробіць нічога падобнага дзіцяці.
Цяпер недарэчнаму кавамэйкэру пагражае год зьняволеньня і $2000 штрафу. Сам Уільямсан зьбіраецца дамагацца кампэнсацыі ад паліцыі за свой арышт.
Паводле Telegraph
Фота UNIVERSAL NEWS & SPORT