16-гадовы хлопец зь Індыі заснаваў уласную школу для бедных дзяцей

Бабар Алі, 16-гадовы школьнік зь індыйскага штату Заходні Бэнгал, у двары ўласнага дому заснаваў школу для бедных дзяцей. Імправізаваная навучальная ўстанова карыстаецца папулярнасьцю: 800 дзяцей спрабуюць зь яе дапамогай вырвацца з галечы.

16-гадоваму «дырэктару» пашанцавала: ён вучыцца ў дзяржаўнай школе і плаціць толькі за форму і падручнікі. Але нават такая школа ў Індыі — удзел выбраных. Некаторыя дзеці ў яго горадзе ня маюць магчымасьці вучыцца, бо вымушаныя працаваць і ўтрымліваць сям’ю.

Пасьля заняткаў Бабар Алі з школьніка ператвараецца ў настаўніка. Кожны дзень да яго прыходзяць дзеці беднякоў, 800 чалавек, для якіх Бабар Алі разам зь сябрамі праводзіць заняткі.

«Ад пачатку я проста вучыў сяброў таму, што сам праходжу ў школе, але хутка зразумеў, што яны мусяць умець нармальна чытаць і пісаць, каб атрымаць свой шанец у жыцьці, — кажа Бабар Алі.

 

Адна з вучаніц школы хлопца, Чулкі, марыць стаць медсястрой. З дапамогай Бабар Алі яна спрабуе вырвацца зь беднасьці:

«Бабар Алі — добры настаўнік, да таго ж нам бясплатна дае падручнікі і ежу», — кажа яна.

Дзеці займаюцца на адкрытым паветры ў двары хаты Бабар Алі, таму заняткі ў любы момант могуць перарвацца. Напрыклад дажджом.

Паводле BBC

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0592 seconds.