Беларускі сэзон оўпэн-эйраў 2009 зачыніўся канцэртам The Prodigy на стадыёне «Дынама»
Вельмі гучна анансаваны цягам некалькіх месяцаў UltraMusicFestival урэшце адбыўся і прайшоў пасьпяхова. Ня гледзячы на няўдалае надвор’е і не зусім запоўнены стадыён «Дынама» можна спадзявацца, што The Prodigy адчынілі Беларусь для вялікіх канцэртаў сусьветных альтэрнатыўных зорак.
За гэтае лета ў Беларусі зьявіўся цэлы шэраг open-air фэстываляў рознага маштабу і ўзроўню. Сэзон канцэртаў на адкрытым паветры, які, здавалася, ужо прайшоў, аднак завершыўся толькі цяпер.
UltraMusicFestival з культавымі The Prodigy на хэдлайне прайшоў сёньня на стадыёне «Дынама». Экстрыму канцэрту надавала амаль зімовае надвор’е, але публіка ратавалася танцамі і радасьцю ад прыезду чаканых музыкаў. Праўда, фэнаў назьбіралася меней, чым мог бы зьмясьціць стадыён.
На пустых трыбунах мільгацелі амапаўцы і рэдкія гледачы. Большасьць з наведнікаў лёгка зьмясьцілася на танцпляцы і ў дастаткова вольнай
Першы UltraMusicFestival пачаўся з выступаў беларускіх Dj Mihas i The Playfellow, але публіка толькі пачынала зьбірацца — складанасьці на ўваходзе стварала неагучанае раней патрабаваньне мяняць квіткі на брасьлеты, таму многія прыхільнікі адстойвалі ў чэргах на ўваходзе двойчы.
На сцэне працягвалі разварушваць прыбываючых гледачоў берасьцейцы 4kuba & Access Denied, расейцы The Amatol, маскоўскі Dj The Proxy, менскія Drum Ecstasy і
Чаканьне галоўных зорак вечару падагравалі смс’кі на ўсталяваных двух экранах: ад традыцыйных прывітаньняў з розных гарадоў да рытарычных пытаньняў, дзе ж «Волшебный кролик», і канстатацыі фактаў пра халоднае надвор’е. Тэмпэратура не перывышала градусаў 7 па Цэльсію, але кампэнсавалася адсутнасьцю дажджу — кароткачасовы дождж прайшоў якраз да пачатку асноўных падзеяў на сцэне.
Але тыя, хто вытрымаў халодны восеньскі надвячорак на «Дынама», атрымалі доўгачаканую кампэнсацыю — The Prodigy адыгралі амаль паўтарыгадзінны сэт зь вядомымі гітамі і песьнямі з альбому гэтага году «Invaders Must Die». Тэмпэратура на стадыёне тут толькі павышалася — некаторыя нават распраналіся ад эмоцыяў, а легенды кіслотных
Гэта, бадай, першы канцэрт у Менску, на які прыехалі і людзі
Яшчэ некалькі месяцаў таму было цяжка ўявіць, што
«Мы адчыняем новую старонку ў гісторыі
open-air фэстываляў у Беларусі», — напісана на сайце фэсту, на якім застыў лічыльнік у 11 592 не прададзеных квіткоў.
UltraMusicFestival зачыніў сэзон незвычайна частых для Беларусі гэтага году
Невядома, што болей напужала патэнцыйных гледачоў у апошні дзень, незвычайна нізкая тэмпература паветра для вялікіх оўпэн-эйраў ці традыцыйна высокія кошты на імпрэзы такога ўзроўню. Стадыён «Дынама» ня быў цалкам запоўнены, але туды прыйшлі ня толькі фэны The Prodigy, а і тыя, хто хацеў пабачыць падзею. І першыя дакладна засталіся задаволеныя.