Прыезду The Prodigy будзе папярэднічаць ноч абсурду і забегі прусакоў

2 кастрычніка ў менскім клюбе «Тытан» пройдзе афіцыйная pre-party, прысьвечаная выступу The Prodigy ў межах UltraMusicFestival. У праграме мерапрыемства мноства сюрпрызаў, а таксама магчымасьць выйграць запрашальнік на фэст, які адбудзецца 5 кастрычніка на стадыёне «Дынама».

 

Афіцыйная менская pre-party будзе галоўнай у сэрыі тэматычных вечарын, якія ахапілі ўсю краіну. Прысьвечаныя UltraMusicFestival pre-party ўжо прайшлі ў Полацку, Віцебску і Магілёве, на днях будуць у Пінску (2 кастрычніка, клюб «Піна»), Гомелі (2 кастрычніка, клюб «Нэма») і Берасьці (3 кастрычніка, клюб «Баварыя») .

Менская pre-party пройдзе ў мегаклюбе «Тытан» і будзе вытрыманая ў духу ночы абсурду. Дастаткова сказаць, што весьці мерапрыемства будзе самая сапраўдная размаўляючая галава! Плянуецца тэатр плястыкі «Інжэст», а таксама тры танцпляцы з ды-джэямі і жывой музыкай.

«Усё будзе ў рамках закону, але на тонкай мяжы дазволенага. Такога яшчэ ніхто не бачыў!» — абяцае старэйшы навуковы супрацоўнік крэатыўнай лябараторыі кампаніі «УльтраЗвук», рэжысёр менскага pre-party, Яўген Новаш.

У межах pre-party будуць разыгрывацца запрашальныя на UltraMusicFestival. Падчас вечарынак у іншых гарадах Беларусі дзеля гэтых запрашальнікаў гледачы ішлі на ўсё, даказваючы, што вар’яцтва немагчыма спыніць. Дзяўчаты здымалі з сябе адзеньне, туфлі і спальвалі іх, а хлопцы аддавалі перавагу ахвяраваць сваімі мабільнікамі — адзін нават раструшчыў кувалдай свой Vertu. А на што гатовыя вы?

Ant’s Day — афіцыйная UltraMusicFestival pre-party — 2 кастрычніка, Менск, клюб «Тытан». Квіткі: 30 тыс (дамы), 40 тыс (хлопцы). Даведка: (029) 666-56-48.

  • The Prodigy — хэдлайнэры UltraMusicFestival
  • 5 кастрычніка, Менск, стадыён «Дынама»
  • Квіткі: танцпляц — 90 тыс. руб, фан-зона — 180 тыс. руб., сэктары — 90–200 тыс. руб., VIP-зона — 350 тыс.
  • Даведка: (029) 666-56-48

Паводле прэс-рэлізу

14:40, 29/09/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0635 seconds.