Нізкая самаадзнака прыводзіць да атлусьценьня
Жанчыны больш схільныя да атлусьценьня
У дасьледаваньні, праведзеным лёнданскім
Праз 20 гадоў былі праведзены чарговыя замеры. Высьветлілася, што тыя дзеці, якія ў 10 мелі заніжаную самаадзнаку, падвышаны неспакой і няўпэўненасьць, часьцей набіралі залішнюю вагу пры дасягненьні 30 гадоў, чым іх больш упэўненыя ў сабе аднагодкі.
Перш за ўсё, гэта назіраньне аказалася справядлівым для дзяўчынак, гаворыцца ў справаздачы, апублікаванай у мэдыцынскім часопісе BMC Medicine.
«Дагэтуль атлусьценьне лічылася чыста мэдыцынскай праблемай, зьвязанай з парушэньнем абмену рэчываў, аднак нашы работы паказалі, што эмацыйныя праблемы таксама зьяўляюцца фактарамі рызыкі, якія вядуць да разьвіцьця захворваньня», — заявіў кіраўнік дасьледаваньня, прафэсар Дэвід Каліер.
«Прычым, размова ідзе не аб глыбокіх псыхалягічных праблемах, узровень турботы і заніжанай самаадзнакі знаходзіўся ў межах нормы», — падкрэсьліў Каліер.
Доктар Ян Кэмпбэл з дабрачыннай арганізацыі Weight Concern, якая займаецца пытаньнямі атлусьценьня, лічыць, што вынікі дасьледаваньня падкрэсьліваюць неабходнасьць як мага больш раньняга ўмяшальніцтва ў дзіцячым узросьце для прадухіленьня праблемы залішняй вагі ў дарослых.
«Дасьледаваньне даказвае тое, што, як мы і падазравалі, дзіцячыя псыхалягічныя праблемы аказваюць уплыў на далейшы набор вагі і праблемы са здароўем, — адзначыў Кэмпбэл. — У многіх дарослых, зь якімі мы працуем, маюцца нявысьветленыя глыбінныя эмацыйныя праблемы і праблемы з самаадзнакай, і часта яны не паддаюцца лячэньню».
Таму, кажа Кэмпбэл, далучаць да вырашэньня праблемы трэба ня толькі лекараў, але і бацькоў, настаўнікаў і ўсіх, хто нясе адказнасьць за дабрабыт дзяцей.
Паводле BBC