Бабровыя яечкі ў дапамогу

Каб любоў не прывяла да непажаданай цяжарнасьці, варта толькі… выпіць крыху кока-колы і закусіць чыпсікамі — падобныя міты аб кантрацэпцыі ўсё яшчэ шырока распаўсюджаныя ў Вялікабрытаніі, як паказала нядаўняе апытаньне.

Дасьледчыцкі цэнтар Opinion Health апытаў тысячу жанчын ва ўзросьце ад 18 да 50 гадоў. Кожная пятая брытанка прызналася, што чула пра выкарыстаньне хлеба, пакункавай плёнкі і нават курынай скуры як альтэрнатывы прэзэрватывам.

Іншыя ўдзельніцы апытаньня прыгадалі аб своеасаблівых «аральных кантрацэпцівах»: кебаб, кока-кола і чыпсы.

Што тычыцца ўхваленых лекарамі супрацьзачаткавых таблетак, кожная дзесятая рэспандэнтка выказала ўпэўненасьць у тым, што павінна прайсьці некалькі гадоў пасьля спыненьня іх прыняцьця, перш чым яна зноў зможа зацяжарыць. Многія таксама прызналіся, што думалі, быццам таблеткі абараняюць ад ВІЧ.

Міты аб «народных» супрацьзачаткавых сродках стагодзьдзямі перадаюцца з пакаленьня ў пакаленьне.

Напрыклад, у старажытныя часы лічылася, што абараніць ад непажаданай цяжарнасьці можа прыняцьце мёду, экскрэмэнтаў кракадзіла або сьпіртовай настойкі са звараных яечак бабра перад сэксам, альбо выкарыстаньне марскіх губак і воску адразу пасьля любоўных уцех.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4938 seconds.