Калі я вырасту, я буду працаваць…

Большасьць амэрыканскіх студэнтаў жадала б працаваць у такіх кампаніях, як Google, Walt Disney альбо Apple. І гэта ня дзіўна, калі ў апошняй кампаніі існуе такая пазыцыя, як «геній». Аб тым, куды яшчэ ня супраць уладкавацца амэрыканская моладзь, распавядае Businessweek.

Распытайце ў дзяцей, што яны хочуць рабіць, калі вырастуць, і вы, верагодна, будзеце ўражаныя іх адказамі. Пэрспэктыва стаць касманаўтам, урачом альбо пажарным натхняе пераважна толькі малых дзетак. Калі яны вырастаюць, сканчаюць школы-ўнівэры, уяўленьні пра найбольш прывабныя месцы працы зьмяняюцца.

Кампанія Universum з ЗША праводзіць дасьледаваньне сярод выпускнікоў амэрыканскіх ВНУ кожны год. Яна просіць назваць пяцёрку лепшых на іх думку месцаў працы. Вынікі яго вельмі карысныя для тых, хто цікавіцца апошнімі трэндамі на рынку працы.


Google - шчасьце тэхнароў

Хаця сеціўны гігант Google ужо трэці год і знаходзіцца на вяршыні гэтага сьпісу, у 2009 годзе яму актыўна наступаюць на пяткі такія амэрыканскія дзяржаўны кампаніі, як NASA (нумар 8 у сьпісе) і ФБР (5 радок).

Такі выбар крызысных часоў не зьдзіўляе аналітыкаў: зь дзяржавай і спакайней перажываць буры нестабільнасьці, і да таго ж новая амэрыканская адміністрацыя ясна дала зразумець, што вялікія грошы цяпер пойдуць на інавацыі і навуку.

А вось сэктар інвэстыцыйна-банкаўскіх паслуг адкаціўся ў гэтым годзе на некалькі пазыцый назад, расчысьціўшы дарогу для такіх арганізацый, як Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША (№ 4) ці Корпус міра (№ 7) (падняліся з 5-ай і 8-ай пазыцыі адпаведна).

Што да тройкі лідэраў, то яна другі год запар застаецца нязьменнай: усьлед за Google’ам у сьпісе самых папулярных працадаўцаў ідзе вотчына Мікі Маўса карпарацыя Walt Disney і Мэкка ўсіх гікаў Apple.


У сацпакеце Walt Disney - прапанова застрахаваць любімых кошачак супрацоўнікаў

Пра іншыя спакусьлівыя для амэрыканскай моладзі прафэсіі глядзіце ў чарговай штогадовай справаздачы ад часопісу Businessweek.

Паколькі падобныя дасьледаваньні ў Беларусі пакуль не праводзіліся, то аб ідэальных для беларускага студэнта працадаўцах можна казаць па выніках уступных кампаній у ВНУ. Самыя высокія прахадныя балы ў Беларускім дзяржаўным ўнівэрсытэце ў гэтым годзе былі на спэцыяльнасьцях «Сусьветная эканоміка» і «Мэнэджмэнт у сфэры міжнароднага турызму». Як бачна, займець эканамічную спэцыяльнасьць у Беларусі дагэтуль ганарова, а, на думку абітурыентаў, яшчэ і выгодна.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0579 seconds.