5 верасьня ў «Сілічах» пройдзе фэст «Рок за Баброў»

У гэтым годзе гледачоў чакае незвычайнае відовішча: музыканты спусьцяцца са сцэны, каб разам са сваімі прыхільнікамі зазнаваць, а дакладней, засадзіць рок-алею. Гэта ўжо чацьвёрты па ліку фэст «Рок за Баброў» — музычная падзея стала традыцыйным. Сёлета ў праграме выступяць гурты «Mauzer», «Esprit», «The Toobes», «Zombie Zoo», «Детидетей», «Безь Білета», «J: морс» і «Океан Ельзи».

 

Экалягічна чыстая ідэя належыць арганізатару фэсту, кампаніі Heineken у Беларусі. Распавядае Натальля Літвінава, дырэктар па маркетынгу:

«Штогод у сьвеце высякаецца больш за 8 мільёнаў гектараў лесу. І ў нашых сілах хоць неяк папоўніць страту. Многія кажуць, што ў жыцьці трэба пасьпець пасадзіць дрэва, але ня многія гэта робяць. „Баброў“ — сацыяльна адказны брэнд ня толькі на словах.

Таму мы вырашылі даць пачатак новай традыцыі: падчас фэстывалю высаджваць дрэвы. Гэтым разоў будзе заснаваная рок-алея, але, магчыма, у будучыні яна ператворыцца ў рок-гай. Тым больш, што музыкі, якіх мы запрасілі на фэстываль, падтрымалі нашу ідэю. „Імянныя“ дрэвы пасадзяць зоркі беларускага і ўкраінскага року, а дапамагчы ім у гэтым высакароднай справе змогуць усе жадаючыя. Усяго мы плянуем пасадзіць каля 100 дрэў унікальных парод».

У гэтым «Баброву» дапамогуць папулярныя выканаўцы. На фэстывалі выступяць «Mauzer», «Esprit», «The Toobes», «Zombie Zoo», «Детидетей», «Безь Білета», «J:морс» і «Океан Ельзи». Акрамя выдатнай музыкі на працягу дня наведвальнікаў чакаюць разнастайныя конкурсы, забавы і сюрпрызы.

Уваход на фэстываль вольны. Так жа, як і праезд: дабрацца да месца правядзеньня можна з аўтавакзалу «Маскоўскі» бясплатна.

Падрабязная інфармацыя з праграмай мерапрыемствы і раскладам руху бясплатных аўтобусаў на сайце www.bobrov.by.

Чытайце таксама рэпартажы Generation.bY з ранейшых фэстаў «Рок за Баброў»:

13:20, 28/08/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0616 seconds.