3-га верасьня фрык кабарэ бэнд «Серебряная Свадьба» ў «West World Club»
Пазнаёмцеся зь гісторыяй аднаго з самых неверагодных цыркаў мінулага! У пачатку мінулага стагодзьдзя па дарогах Эўропы калясіў дзіўны цырк, які праславіўся сваім фантастычным нешанцаваньнем — «Cirque D`omelette». Складаўся ён з артыстаў крайне няўдачлівых. Кожны зь іх быў хадзячая катастрофа, але разам яны ўяўлялі кампанію больш чым пацешную.
«Серебряная свадьба» на Канцэрце імя добрага чалавека ў лютым 2007-га.
Быў сярод іх і няўдалы дрэсіроўшчык тыграў, перакваліфікаваны ва ўладара тыгровых скочак, і
Паважаная публіка, прымаючы іх правальнае прадстаўленьне за зьдзек, нярэдка закідвала артыстаў курынымі яйкамі, адсюль і нарадзілася назва трупы. Стаўшы героем мэдыцынскіх справаздач і паліцэйскіх анэкдотаў «Cirque D`omelette» нечакана зьнік пры надзвычай таемных абставінах. І вось праз стагодзьдзе кабарэ бэнд «Серебряная свадьба» прысьвячае сваю новую канцэртную праграму гэтым выдатным артыстам, гігантам духу, сапраўдным майстрам сцэнічнага правалу.
Сустракайце «Cirque D`omelette»!
- 3 верасьня / чацьвер / 19:00
- «West World Club» (Менск, вул. Старажоўская, 15а)
- Квіткі: 25000 — танцпляц / 40000 — месца ў VIP кабінцы (столікі на 4–6 чалавек)
- Даведкі і замова квіткоў: +375 29 7740632 / +375 29 6034002