Зь мінулага расповеду пра падарожжа ў Дудуткі прайшло ўжо шмат часу, але мы не сядзелі на месцы і шмат трэніраваліся — то на лекцыю ў Лошыцкі парк, то на Камароўку па маладыя памідоры, то яшчэ куды — але ўсё гэта ніяк не падобна на сапраўдныя прыгоды. Ды і вельмі ужо карцела выпрабаваць нашыя новыя здабыткі — намёт, багажнік, адмысловы роварны заплечнік, спальнікі і дыванкі — усяго 5.5 кг. Падумаўшы зь якую гадзіну, мы вырашылі рушыць на Нясьвіж — цікавае месца, палац, парк, возера і усё такое іншае, да таго ж на ровары можна даехаць і не ўзапрэць. Гэтым разам дзедаўскі компас пакінулі дома, а ехалі па GPS-навігатары.
Поўны рэпартаж з вандроўкі з камэнтарамі пра начныя «мокрыя» прыгоды ў фотаблогу Generation.bY