Падлетак вырашыў адну з галоўных праблем экалёгіі
Для раскладаньня плястыкавага пакету патрэбныя тысячы год — але 16-гадовы ўдзельнік навуковых спаборніцтваў Даніэль Бурд вынайшаў шлях рабіць гэта ўсяго за тры месяцы. Крыху бактэрый, дражджэй і вадзічкі спатрэбілася яму, каб узяць прыз у 30 тысяч даляраў.
Студэнт старэйшага клясу сярэдняй школы гораду Ватэрлоо (штат Антарыа, Канада) зразумеў, што штосьці ўсё ж павінна вымушаць плястык раскладацца, нават калі гэта займае тысячагодзьдзі. І гэта штосьці, магчыма, бактэрыя.
Фота Andrew Green
Як паведамляе TheRecord.com, Бурд проста зьмяшаў адкіды са сьметніцы з дражджамі і вадой, пасьля дадаў плястык і пакінуў гэту чароўную сумесь спакойна варыцца. Плястык сапраўды расклаўся хутчэй, чым гэта звычайна адбываецца. Пасьля экспэрымэнтаваньня з рознымі тэмпэратурамі і канфігурацыяй, Бурд вылучыў
Бурд кажа, што яго мэтад лёгка перавесьці ў прамысловыя маштабы: усё, што трэба, гэта дражджавы апарат, спэцыяльны асяродак і плястык. Бактэрыі самі забясьпечаць большую частку энэргіі для вытворчасьці цяпла, патрэбнага для рэакцыі.
А адзіныя адкіды — гэта вада і крыху вуглякіслага газу.
З такім праектам, які, магчыма, вырашыць адну з самых складаных экалягічных дылем нашага часу, Бурд выйграў $30 000. З гэтымі грошамі школьнік атрымае магчымасьць упэўнена працягнуць свае экспэрымэнты.
Праблема ўтылізацыі паўсюдных плястыкавых пакетаў даўно выклікае занепакоенасьць эколягаў. Выпускаючы па 500 мільярдаў пакетаў штогод, чалавецтва забруджвае землі і акіяны, забіваючы жывёлаў, якія могуць спрабаваць харчавацца плястыкам. Дайшло да таго, што ўрад Кітаю некалькі год таму заклікаў сваіх грамадзян адмовіцца ад карыстаньня плястыкавымі пакетамі і хадзіць у супэрмаркеты з плеценымі торбамі.