Распачаўся прыём дакумэнтаў на завочнае аддзяленьне бакаляўрскіх праграмаў ЭГУ
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт аб'яўляе пра пачатак прыёму дакумэнтаў на завочнае аддзяленьне бакаляўрскіх праграм ЭГУ.
Прыём дакумэнтаў ажыцьцяўляецца на наступныя бакаляўрскія праграмы:
- Гісторыя Беларусі і культурная антрапалёгія;
- Візуальны дызайн і мэдыя;
- Культурная спадчына і турызм
- Мэдыя і камунікацыя: Візуальная культура (кіно, тэлебачаньне, Інтэрнэт), Масавыя камунікацыі і журналістыка;
- Міжнароднае права;
- Паліталёгія і эўрапейскія даследаваньні;
- Сацыяльная і палітычная філязофія;
- Тэорыя і практыкі сучаснага мастацтва.
Прыём дакумэнтаў на завочнае аддзяленьне бакаляўрскіх праграм ажыцьцяўляецца да 24 ліпеня 2009 г. (1-я плынь). Азнаёміцца з працэдурай прыёму і разгляду дакумэнтаў можна на сайце ЭГУ на старонцы «Правіла прыёму».
Прыём дакумэнтаў у межах другой плыні будзе праводзіцца з 27 ліпеня па 21 жніўня.
Працэдура прыёму дакумэнтаў зьмянілася ў параўнаньні з папярэднімі гадамі.
Каментары праз FACEBOOK