ЗША гарантавалі ЭГУ дапамогу ў памеры 500 000 даляраў

Злучаныя Штаты Амэрыкі гарантавалі Эўрапейскаму гуманітарнаму ўнівэрсытэту дапамогу ў памеры 500 000 даляраў (~355 000 эўра) на  2009 год.

Злучаныя Штаты Амэрыкі зьяўляюцца адным з даўніх донараў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, якія аказваюць фінансавую дапамогу праз Агенцтва міжнароднага разьвіцьця ЗША (USAID) і іншыя каналы. Дзякуючы падтрымцы амэрыканцаў у Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце пасьпяхова ўкаранёныя праграмы дыстанцыйнага навучаньня, ажыцьцяўляецца арганізацыйнае разьвіцьцё.

«Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт — гэта прыклад пасьпяховага ўмацаваньня дэмакратыі і акадэмічнай волі. Наша арганізацыя ганарыцца тым, што зьяўляецца часткай гэтага працэсу, — сказаў Chuck Howell, каардынатар Агенцтва міжнароднага разьвіцьця ЗША ў Беларускім рэгіёне. — Уцешна, што нядаўна створаны Траставы фонд ЭГУ ўзмацніў магчымасьці пошуку донараў і стаў асноўнай крыніцай атрыманьня дапамогі».

  Па меркаваньні кіраўніка Траставага фонду ЭГУ Teppo Heiskanen, Траставы фонд ЭГУ ахоплівае донараў, зьмешчаных па той бок Атлянтычнага акіяна. Прадстаўнікі ЭГУ спадзяюцца, што прыклад ЗША будзе спрыяць уступу ўрадаў і прыватных донараў іншых краін у шэрагі донараў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.

Паводле прэс-рэлізу

16:20, 17/06/2009 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0593 seconds.