Студэнцкі фэст у Румыніі
Студэнцкая ліга запрашае студэнтаў зь Беларусі ўзяць удзел у вялікім моладзевым фэсьце, які пройдзе на поўдні Румыніі ў пачатку жніўня.
VII Міжнародны студэнцкі фэст пройдзе з 1 па 8 жніўня ў горадзе
Падчас фэсту, асноўнай мовай якога будзе ангельская, студэнты з розных краінаў будуць заангажаваныя ў культурніцкія, спартовыя ды сацыяльныя мерапрыемствы. Таксама будуць ладзіцца дэбаты на такія тэмы, як сусьветны крызыс, атамная энэргія, сучасныя тэхналёгіі, роля СМІ ў нашым жыцьці, міжкультурніцкія камунікацыі.
Будуць арганізаваныя сэмінары й практычныя заняткі ў галіне мэнэджмэнту, дзейнасьці моладзевых арганізацыяў і тэхнікі камунікацыі.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, якія зьяўляюцца сябрамі няўрадавых арганізацыяў.
Запоўненую заяўку на ўдзел у фэсьце трэба да 5 ліпеня 2009 г. выслаць па адрэсе office @ lsucb.com. Больш інфармацыі можна знайсьці на сайце фэсту.