У ўкраінскіх выкладчыкаў гарачая "хабарніцкая" пара

Крымінальную справу па факце хабарніцтва пачалі супраць выкладчыка Тэрнопальскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту ім. В.Гнацюка (Украіна).

­

Як паведаміў начальнік абласнога УМУС у Тэрнопальскай вобласьці Васіль Момат, супрацоўнікі Ўпраўленьня барацьбы з эканамічнымі злачынствамі затрымалі выкладчыка ў хуткім часе пасьля атрыманьня хабару.

Пры ім знойдзена болей за 2 тыс. грыўнаў (каля 400 даляраў ЗША). Сьледчыя выявілі, што хабар выкладчык браў неаднаразова, што пацьверджана пісьмовымі сьведчаньнямі студэнтаў, паведамляе mignews.com.ua.

Вядзецца сьледзтва, супрацоўнікі правапарадку не паведамляюць, на якім менавіта факультэце выкладаў хабарнік. Зь яго ўзятая падпіска пра нявыезд з Тэрнопаля.

kipryda 11:00, 20/06/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3295 seconds.