Заклапочаны раварыст атакуе Менск

У раёне Сухарава, што на захадзе Менску, зьявіўся сэксуальна заклапочаны раварыст, які катаецца па мікрараёне і палохае дам рознага ўзросту. Адна з такіх непрыемных сытуацый, якая адбылася на днях у адным з дамоў на вуліцы Панчанкі, ужо каторы дзень абмяркоўваецца на беларускіх форумах.

«Позна ўвечары жонка вярталася дахаты,  піша адзін з карыстальнікаў.  Зайшла ў ліфт. Разам зь ёй у кабіну заскочыў хлопец гадоў сямнаццаці. Да пад’езду ён пад’ехаў на ровары, які потым пакінуў на першым паверсе. Як толькі дзьверы зачыніліся, малады чалавек пачаў паводзіць сябе дзіўна: паваліўся на калені, пачаў хапаць жонку за ногі, спрабаваў іх пацалаваць і адначасова нешта мармытаў пра яе. Жонка пачала лямантаваць. Гэта яго спалохала. Ён выбег зь ліфта і сьпешна рэціраваўся».

Вядома на форумах над мужам-небаракай пачалі насьміхацца. Аднак хутка высьветлілася, што ў гэты ж дзень у ліфце аднаго з бліжэйшых да месца здарэньня дамоў адбыўся хоць і падобны, але больш сур’ёзны інцыдэнт. Раварыст быццам бы прыставаў да школьніцы. Аднак сьледчыя пакуль не сьпяшаюцца раскрываць падрабязнасьці.

«Узбуджана крымінальная справа»,  паведамілі «СБ» у Фрунзенскім РУУС. Зрэшты, жыхарам Сухарава і бліжэйшых мікрараёнаў панікаваць і шукаць іншае месца жыхарства ня варта. Але і губляць пільнасьць таксама. А дзяўчынам і жанчынам міліцыя раіць імкнуцца не заходзіць у пад’езд зь незнаёмцамі.

Акрамя дзіўных раварыстаў на вуліцах Менску можна сустрэць і небясьпечных ню-фатографаў:

«Нядаўна ў раёне затрымалі трох хуліганаў,  прыгадалі ў Фрунзенскім РУУС. — Адзін зь іх, у прыватнасьці, прымушаў распранацца дзяўчын да поясу і пасьля фатаграфаваў іх».
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0709 seconds.