Маё сэрца б’ецца!
У час міжнароднага Дня абароны дзяцей у Менску 30 траўня ў ДК МАЗ пройдзе
«Мы хочам паказаць людзям, што дзеці, якія яшчэ не нарадзіліся, ужо зьяўляюцца людзьмі, у якіх закладзены патэнцыял. Кожны зь іх нараджаецца ў гэты сьвет для пэўнай місіі, — кажа рэжысёр мюзікла Алена Васілеўская. — Я веру, што пасланьне, пакладзенае ў мюзікл, паўплывае на сэрцы многіх людзей і нават дапаможа некаторым дзецям нарадзіцца. Пасьля прагляду дарослыя змогуць паглядзець на дзяцей
па-іншаму , асэнсоўваючы, што яны — адзіная абарона і надзея для сваіх дзяцей у тым, каб яны патрапілі ў гэты сьвет».
На сцэне таксама выступіць
«Удзел у акцыі — магчымасьць падняць свой голас у абарону маленькіх ненароджаных дзяцей. Але ня проста сказаць слова ў абарону, а, хутчэй, паспрабаваць данесьці каштоўнасьць і ўнікальнасьць чалавечага жыцьця з самага першага дня яе існаваньня. Аборт — ня проста праблема асобных людзей. Гэта — праблема нацыі. Ставячыся да яе з абыякавасьцю, мы кожны дзень губляем маленькіх грамадзян, якія, магчыма, у будучым будуць адказам на многія пытаньні, якія стаяць сёньня ў грамадзтве. А калі асабіста… Мы самі бацькі. Немагчыма апісаць шчасьце зьяўленьня роднага чалавека і падзяка за тое, што нас палічылі вартымі выхаваць Асобу! Для нас вялікая радасьць назіраць за ростам, разьвіцьцём, дасягненьнямі, гульнямі і інтарэсамі нашага сына. Зь яго нараджэньнем у нашым жыцьці зьявілася яшчэ больш сэнсу, а сям’я стала багачэй і прыгажэй».
У рамках акцыі таксама будзе падведзены вынік конкурсу дзіцячага малюнка «Сьвет з марай» і Конкурсу расповедаў і вершаў, які праводзіў сямейны
Канцэрт абяцае быць жывым, дынамічным і вясёлым, але ў той жа час некалькі драматычным. Арганізатары спадзяюцца, што некаторыя людзі змогуць
Таксама створаная адмысловая старонка праекту «У абарону жыцьця», на якой наведнікі могуць прачытаць цікавыя матэрыялы і кароткую інфармацыю пра мінулыя канцэрты, якія праходзілі раней.