Памер мае сэнс

Больш рослыя людзі зарабляюць болей, чым іх ніжэйшыя калегі. А дадатковыя 5 см. росту могуць прынесьці каля $950 у год, кажуць вынікі дасьледаваньня Аўстралійскага нацыянальнага ўнівэрсытэту.

Чаму ж розьніца ў памерах так лёгка перацякае ў грашовую розьніцу? Аўстралійскія навукоўцы лічаць, што людзі больш высокага росту здольныя лепей выконваць некаторыя фізычныя задачы. Напрыклад высокаму чалавеку лягчэй дацягнуцца да верхняй паліцы.

Таксама адрозьненьні тлумачацца дыскрымінацыяй, якую адчуваюць на сябе людзі нізкага росту: грамадзтва прызвычаілася глядзець на людзей высокіх як на мацнейшых і спрытнейшых, нават калі яны такімі не зьяўляюцца, кажуць навукоўцы.

Таксама вынікі дасьледаваньня кажуць, што худыя людзі часьцей маюць худыя гаманцы. Крыху больш укормленыя працаўнікі зарабляюць звычайна на 5% болей за сваіх худзейшых калег. Цікава, што ў Нямеччыне і ЗША сытуацыя з заробкам у розных па вазе людзей адваротная, кажуць папярэднія дасьледаваньні.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1858 seconds.