Падрыхтоўка да сьвяткаваньня Купальля
Сьвята як абрад. Абрад як намер пераадолець пераломныя пэрыяды ў жыцьці чалавека. Пераломны пэрыяд — летняе сонцастаяньне, пэрыяд адзінства мужчынскага і жаночага — Купальле. Арганізатары запрашаюць далучацца да падрыхтоўкі Купальля, якое адсьвяткуюць 20–21 чэрвеня 2009 году.
Купальле. Аўтар фота: Андрэй Лянкевіч.
«Каб сьвята было абрадам, неабходна разумець сутнасьць рэчаў і падзеяў. Таму для тых, хто жадае глыбей зразумець тое, што адбываецца, будзе праводзіцца шэраг сустрэчаў для падрыхтоўкі да Купальля. Мы будзем шыць адмысловае адзеньне, вывучаць сэнс сымбаляў і дзеяньняў, старацца далучыць традыцыйныя сьвяты да сучаснага жыцьця», — кажуць ініцыятаркі імпрэзы Кацярына і Іна.
Бліжэйшая сустрэча — 26 траўня.
Кантакты: Кацярына (+375 29 677 50 96,