Памёр піянэр Ёгі

Адзін зь лідэраў сусьветнай супольнасьці ёгі Шры К Паттабхі Джойс памёр ва ўзросьце 93 год. Сярод яго вучняў былі Мадонна і Стынг.


Паттабхі Джойс. Фота з сайта kpjayi.org

Паттабхі Джойса лічаць галоўным папулярызаратам ёгі на Захадзе. Як паведамляе BBC, у заснавальніка такога накірунку ў ёзе, як аштанга, было ня мала зоркавых вучняў: сьпявачка Мадонна, музыка Стынг і акторка Гвінэт Пэлтроў.

Школа аштанга базуецца на сынхранізацыі дыханьня праз сэрыю прагрэсіўных поз. Гэты стыль лічаць самым суровым у ёзе, аднак пасьлядоўнікі школы сьцьвярджаюць, што аштанга можа прывесьці да пазытыўнага эфэкту для цела і сьвядомасьці.

Паттабхі Джойс пазнаёміўся зь ёгай ў 12 гадоў. Яго настаўнікам быў гуру ёгі Шры Крышнамачар’я.

Джойс лічыў ёгу адной з формаў псыхатэрапіі:

«Аштанга-ёга дапамагае вялікай колькасьці людзе па ўсім сьвеце збалансаваць псыхічныя, фізычныя і духоўныя ціскі і стрэсы на іх», — казаў ён.

Джойс адкрыў і разьвіваў школу аштанга пасьля таго, як пераклаў старажытныя тэксты па яе тэхніцы. У выніку Джойс заснаваў у Майсуры Інстытут дасьледаваньня аштанга-ёгі.

Мяркуецца, што кіраўніцтва цэнтрам пяройдзе да яго 38-гадовага ўнука Шарата.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0583 seconds.