У Менску адчыняецца новы рок-клюб — «Шакаляд»

На канец вясны прыпала яшчэ адна значная падзея ў культурніцкім жыцьці Менску. Непадалёк ад станцыі мэтро «Аўтазаводзкая» адкрываецца новая альтэрнатыўная канцэртная пляцоўка — клюб «Шакаляд». На першыя дні працы клюбу заплянаваныя канцэрты гуртоў Mauzer, SOK, The Toobes і многіх іншых.

Меркаваць наколькі пляцоўка новая — складана, бо гэта, па сутнасьці, пераехаўшы з цэнтру вядомы клюб «Арэна», з усімі ўласьцівымі яму атрыбутамі рок-клюба.

Як запэўнівае Аляксей, былы арт-дырэктар «Арэны», а цяпер — «Шакаляду»:

«Гэты клюб будзе славіцца сваёй атмасфэрай, добрым гукам, толькі лепшымі калектывамі, таннымі квіткамі і недарагім барам. Дабірацца да яго зручна, як на мэтро, так і на іншым грамадзкім транспарце».

 

«Шакаляд» запрашае ўсіх прыхільнікаў добрай музыкі на свае мерапрыемствы й анансуе першыя канцэрты. Ацаніць анансавыя выгоды клюбу можна будзе ўжо з 20 траўня.

20 траўня, 19:00

  • Mauzer & SOK
  • Квіткі 15000 — папярэдне / 20000 — у дзень канцэрту

30 траўня, 19.00

  • «Князь Мышкін», «Рокаш», UNIA і інш.
  • Квіткі 15000

30 траўня, 23.00 — 5.00

  • Ноч сапраўднага рок-н-ролу!
  • Гіты 50-70-х гадоў, рэдкія відосы і выступ 3-х гуртоў: the Toobes (rock-n-roll), The Fantastiques (indie, rock-n-roll), The Moonshiners (blues)
  • Квіткі — 15000

31 траўня, 19:00

  • Прэзэнтацыя EP гурта «Одним днём» пры падтрымцы сяброў: «Дядюшкин сон», J-J Bingz і «Разьбітае сэрца пацана».
  • Кошт — 15000

Клюб «Шакаляд» знаходзіцца па адрасе: Менск, Партызанскі праспэкт, 130. Даведкі пра імпрэзы па тэлефонах: (8029)7687922, 9334483, 2597325.

Berserk 19:50, 20/05/2009 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0577 seconds.