Дэгустацыя празь Інтэрнэт

Рэгулярна абнаўляць свой вінны статус заклікаюць заснавальнікі новага мэтаду дэгустацыі: крызысныя часы прымушаюць вінаробныя кампаніі пераходзіць на он-лайн дэгустацыю він.

Вінаробная прамысловасьць, якая ніколі не вылучалася асаблівым імпэтам у зьменах тэхналёгій і традыцый, цяпер вымушаная пераводзіць дэгустацыю він у Twitter.

 

Звычайна, усе новыя віны разам каштуюць крытыкі і вінаробы, абмяркоўваюць асаблівасьці, робяць высновы пра тое, што паўплывала на адметнасьці і вінны смак.

Але гэта цудоўная традыцыя нятанна абыходзяцца вінаробным кампаніям, бо прымушае экспэртаў увесь час лётаць і езьдзіць ад аднаго месца дэгустацыі да іншага. Да таго ж, сьцьвярджаюць эколягі, праз усе гэтыя празьмерныя вандроўкі вінныя крытыкі шкодзяць навакольлю. Адкіды самалётнага паліва, як вядома, ня лепшым чынам уплываюць на азонавы слой.

Вось некаторыя кампаніі і пераходзяць на дэгустацыю він праз Сеціва.

Як паведамляе Springwise, спачатку крытыку дасылаюць поштай віно і вэб-камэру (на выпадак, калі экспэрт ня мае сваёй). Потым прадстаўнік вінаробнай кампаніі ўсталёўвае відэа-сувязь з крытыкамі, і дэгустацыя праходзіць адначасова па розныя бакі манітору.

Яшчэ адзін шлях он-лайн дэгустацыі — сэрвіс Twitter Taste Live, які заснаваны на сэрвісе мікраблогу Twitter. Кожны карыстальнік Twitter Taste Live можа ня толькі назіраць за крытыкамі пад час працы, але і папярэдне замаўляць тыя ж гатункі віна, якія будуць дэгуставацца, а пасьля выстаўляць ім свае адзнакі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1165 seconds.