«Green Summer-School for Belarus» у Бэрліне
Фундацыя ім. Генрыха Бёля запрашае палітычна і грамадзка актыўную англамоўную моладзь зь Беларусі да ўдзелу ў летняй школе 12–26 жніўня ў Бэрліне.
12 беларусаў ва ўзросьце 20–28 год атрымаюць магчымасьць пазнаёміцца з палітычнай сыстэмай і працай грамадзянскай супольнасьці Нямеччыны.
Асноўныя тэматычныя блёкі летняй школы: «Энэргетыка і палітыка навакольнага асяродзьдзя», «Палітыка Эўрапейскага Зьвязу» і «Правы чалавека і меншасьцей».
Праграма ўключае таксама кароткачасовую практыку ў фундацыі ім. Генрыха Бёля.
Выдаткі на праезд і прыбываньне бяруць на сябе арганізатары. Апошні тэрмін падачы заявак: 31 траўня 2009.
Поўная інфармацыя і заяўка да ўдзелу зьмяшчаюцца на англамоўнай вэрсіі сайта фундацыі ім. Генрыха Бёля.
Каментары праз FACEBOOK