Школа журналістыкі ў ЗША патрабуе ад студэнтаў карыстацца iPod і iPhone

Пасьля доўгіх дэбатаў кіраўніцтва Ўнівэрсытэта Місуры, штат Місуры, вырашыла ўвесьці новае патрабаваньне для ўсіх першакурсьнікаў. Цяпер разам са звыклымі асадкамі і сшыткамі студэнты мусяць прыносіць на лекцыі плэеры iPod ці тэлефоны iPhone. Знакамітыя дэвайсы кампаніі Apple, на думку бацькоў унівэрсытэту, мусяць дапамагчы студэнтам лепей вывучаць матэрыял.

«Лекцыі — найгоршы з магчымых фарматаў навучаньня, — спасылецца на словы Брайна Бруксу (Brian Brooks), дэкана Школы журналістыкі сайт the Missourian. — Згодна з дасьледаваньнямі, калі студэнт можа пачуць лекцыі другі раз, у яго застаецца ў тры разы больш інфармацыі, чым у выпадку аднакратнага яе праслухоўваньня».

Брайн Брукс адзначае, што каля 50 унівэрсытэтаў ЗША таксама патрабуюць студэнтаў прыносіць iPod ці iPhone на лекцыі.

Між іншым, рашэньне пра новае патрабаваньне не было прынята адзінагалосна. Некаторыя выкладчыкі ўнівэрсытэта, як прафэсар Клайд Бэнтлі (Clyde Bentley), выступаюць супраць выбару менавіта прадукцыі кампаніі Apple. Спадар Бэнтлі лічыць, што студэнтаў варта заахвочваць карыстацца прыладамі розных кампаніі.

iPod, згодна зь інфармацыяй на сайце вытворцы, каштуе каля $229, iPhone — ад $199. Таму выкладчыкі прапануюць заняцца ўсталяваньнем дэвайсаў у аўдыторыях замест увядзеньня дадатковых фінансавых абцяжарваньняў для студэнтаў.

 
Вежа на тэрыторыі ўнівэрсытэта. Фота Stevehrowe2 

Між тым студэнты Школы ўжо распачалі кампанію ў Сеціве супраць увядзеньня новых патрабаваньняў.

Студэнтка Элезабэт Эбелін (Elizabeth Eberlin), якая заснавала ў сацыяльнай сетцы Facebook групу «Rotten Apple» (паганы Apple) кажа, што «я насамрэч люблю мой кампутар Apple, аднак я не лічу, што людзі абавязаныя набываць нейкі адзін канкрэтны брэнд чаго-небудзь».

У заснавальніцы групы «Rotten Apple» задаецца пытаньнем праз Facebook пра адносіны Школы журналістыкі і кампаніі Apple.

Па словах Брукса, ва ўсіх аўдыторыях Школы ўжо ўсталяваныя праграмы, якія дазваляюць запісваць лекцыі, а пасьля запампоўваць іх праз мэдыя плэеры.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0052 seconds.