Нэарэнэсансны пазытыў з Краснага Берагу

Ужо 16 год у палацы ў вёсцы Красны Бераг зь пераменным посьпехам ідзе рэстаўрацыя. Пабудаваны ў канцы пазамінулага стагодзьдзя палац, які спалучае ў сабе неверагодную колькасьць архітэктурных стыляў, хутка стане даступным для любога наведвальніка.

Нэарэнэсансны палац на мяжы Гомельскай і Менскай абласьцей узьведзены вядомым піцерскім архітэктарам Віктарам Шротэрам, можа стаць візытнай карткай гэтых мясьцінаў.

Красны бераг
Флігель палацу

Адзін крок і, пераступіўшы парог наступнага пакою, палац пераносіць наведвальніка з адной гістарычнай эпохі ў іншую. Так, першы паверх пачынаецца з пакоя і лесьвіцы, аздобленай ў стылі готыкі.

Красны бераг

Затым палац акунае ў эпоху антычнасьці, і наведвальнік трапляе на рымскую вілу. Побач заля маньерызму (пераходны паміж рэнэсансам і барока), за якой разьмяшчаецца заля ў стылі альгамбры (маўрытанскі накірунак). Такая сьціплая вандроўка зь Італіі ў Гранаду ў адным будынку.

Красны бераг

Аздабленьне ніводнага з 36 пакояў не паўтараецца. Разнастайнасьць стыляў тлумачыцца жаданьнем тагачасных архітэктараў узнавіць усе стылі, якія існавалі за гісторыю чалавецтва.

Красны бераг

Другое нараджэньне палац перажывае зараз. За савецкімі часамі ў палацы працаваў тэхнікум, дагэтуль брама на ўезьдзе нагадвае пра гэта.

Красны бераг
Раней у палацы знаходзіліся карпусы аграрнага коледжу

Але ў 1990 годзе тэхнікум атрымаў іншы будынак, а краснабярэскі палац пачалі рэканструяваць.

Красны бераг
Рэстаўрацыя палаца у Красным Беразе не прыпыняецца нават па выходных

Як адзначае Антон Астаповіч, доўгі час палац рыхтавалі да рэстаўрацыі, пасьля спынялі і зноў аднаўлялі працы, што ня лепшым чынам адлюстравалася на аб’екце.

Красны бераг
Рэстаўрацыя працягваецца ўжо 16 гадоў

У выніку, канчатковы імпульс заканчэньню прац у Красным Беразе надаў чалавек, які ня меў ніякага дачыненьня да рэканструкцыі беларускіх палацаў, але затое меў рэальную ўладу.

Красны бераг
Палац у Красным Беразе спалучае элементы готыкі і рэнэсансу

Як распавядае Антон Астаповіч, тое быў былы старшыня дзяржкантролю Анатоль Тозік, які ў 2003 годзе выпадкова завітаў з жонкай у палац, які сустрэў у стане «запусьценьня». Лёс палацу быў вырашаны, і ўжо хутка аднавіліся актыўныя працы па аднаўленьню былога выгляду палацу.

Красны бераг

Зараз, шмат разоў перапісаная, дата заканчэньня рэстаўрацыі на пашпарце аб’екта абяцае адкрыць палац для наведвальнікаў у канцы 2009 году. Красны Бераг ёсьць доўгай гісторыя аднаўленьня каштоўных гістарычных аб’ектаў з, гледзячы па ўсім, пазытыўным канцом.

Як даехаць

З Бабруйску ў напрамку Жодзіна ходзіць электрацыя. Трэба выйсьці на станцыі «Красны Бераг». Час 9.41 13.30 16.13. Назад ідуць электрацыі ў 10.17, 13.50, 17.08, 18.56.

 Мапа рэгіёну

Чытайце таксама пра гарады й мястэчкі папярэдніх ПраДарожжаў: Іўе, Юрацішкі, Жэмыслаўль, Суботнікі, Геранёны, Тракелі, Ліда, Заслаўе, Вязынка, Плябань, Дубрава і іншыя.

Аўтар фота Алесь Bezuher, малюнак мапы — tarka

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0632 seconds.