«Летнія» дзеці вучацца горш?

Дзеці, якія нарадзіліся ўлетку, з большай верагоднасьцю будуць вучыцца дрэнна.

Дасьледчыкі Каралеўскага ўнівэрсытэту ў Бэлфасьце вывучылі пасьпяховасьць 1 124 вучняў пачатковай школы і прааналізавалі дадзеныя тэставаньня сямі тысяч вучняў сярэдняй школы. Высьветлілася, што ў дзяцей, якія нарадзіліся ўлетку, больш верагоднасьць узьнікненьня праблем з пасьпяховасьцю ў школе, паведамляюць Irish News.

Такая праблема ў Паўночнай Ірляндыі тлумачыцца часам пачатку навучаньня дзяцей у школах. Гаротных дзетак прымушаюць ісьці ў школу ў пачатку ліпеня. Таму дзеці, якія нарадзіліся ў чэрвені, становяцца самымі малодшымі ў групе аднагодкаў, а тыя, хто нарадзіўся ў ліпені і жніўні — самымі старэйшымі.

З-за гэтага «летнім» дзецям складаней адаптоўвацца ў школе ў пачатковых клясах, і, магчыма, гэта ўплывае на вучобу і ў далейшым.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0775 seconds.