Адзіныя здымкі Беларусі ў Сусьветнай лічбавай бібліятэцы зьявіліся дзякуючы ўнікальнаму альгарытму менскага праграміста
У
Чвэрць усіх дакумэнтаў, якія прадстаўляюць у бібліятэцы Беларусь — першыя каляровыя здымкі нашых земляў — зьявіліся ў сховішчы дзякуючы працы менскіх энтузіястаў. Аляксандар і Павал Вейнікі распавялі Generation.bY пра асаблівасьці працы над унікальнай калекцыяй.
Стварэньне Сусьветнай лічбавай бібліятэкі (World Digital Library) было прафінансаванае такімі кампаніямі, як Google і Microsoft. Фармаваньнем World Digital Library займаліся арганізацыі з 19 краін сьвету, а карыстацца бібліятэкай можна на сямі мовах.
Для першай фазы праекту было алічбавана каля 1200 дакумэнтаў, у тым ліку рукапісныя і друкаваныя кнігі, часопісы, фота, аўдыёзапісы, старыя кінахронікі. Дакумэнты можна праглядаць у розных рэжымах, павялічваць і памяншаць малюнак, некаторыя аб’екты даступныя для запампоўкі.
У разьдзеле «Беларусь» у бібліятэцы пакуль ёсьць толькі 12 дакумэнтаў, чацьвертая частка якіх — унікальныя каляровыя здымкі Полацку і Віцебску. Здымкі былі зробленыя ў 1912 годзе знакамітым фотамастаком Сяргеем
Вучань Мендзялеева,
Віцебск. 1912 г. Фота Пракудзіна-Горскага.
Аднавіць здымкі ў колеры, нягледзячы на ўсе спробы зрабіць гэта, ні ў каго не атрымлівалася. Але у 2003 годзе справай сумяшчэньня выяваў заняліся Аляксандар і Павал Вейнікі.
«Праца над здымкамі заняла чатыры гады», — кажа праграміст Павал Вейнік, выкладчык БДУІР. «Шмат часу было аддадзена на вызначэньне месцаў, дзе яны былі зробленыя, клясыфікацыю здымкаў, стварэньне ўнікальнага альгарытму сумяшчэньня».
Для таго, каб пачаць працу над здымкамі, Вейнікі былі вымушаныя спампаваць каля 120 Гб зыходных файлаў з сайту бібліятэкі кангрэсу ЗША, што ў тыя часы ўжо было маленькім подзьвігам.
«Усе падобныя праекты сумяшчэньня фотаздымкаў скончыліся правалам», — кажа Павал Вейнік.
Усе здымкі
«Тэрмін дзеяньня аўтарскіх правоў даўно сышоў. Добра, што людзі могуць даведацца пра гэтыя здымкі, бо яны належаць грамадзкасьці».