У малпаў усё проста: «мяса на сэкс»
Даўняя спрэчка навукоўцаў спыненая: малпы ўсё ж мяняюць мяса на сэкс. Гэта адкрыцьцё нямецкіх навукоўцаў пралівае сьвятло і на чалавечыя ўзаемаадносіны.
Выява з сайту dvarulona.ru
Найбліжэйшыя сваякі чалавека з жывёльнага сьвету, малпы, карыстаюцца ў амурных пытаньнях вельмі простым правілам: раніцай — мяса, вечарам — сэкс.
Да такой высновы прыйшлі дасьледнікі зь Нямеччыны, якія назіралі за дзікімі малпамі ў лясах Кот-д’Івуару (Афрыка). Яны высьветлілі, што малпы мужчынскага полу, здабываюць мяса на паляваньні і потым прапаноўваюць яго самкам за палавыя адносіны.
І ўсе застаюцца задаволенымі: самцы ў два разы павялічваюць частату сваіх палавых зносінаў, а самкі атрымліваюць дадатковыя калёрыі.
Мяса важна для сілкаваньня жывёлаў, бо мае высокі адсотак пратэіну. І самцы, якія дзеляцца гэтым прадуктам рэгулярна, атрымліваюць у два разы больш магчымасьцяў уступаць у палавыя кантакты, і, такім чынам, лепшыя шанцы на працяг роду.
Гіпотэза аб абмене мяса на сэкс існавала раней, але яе было цяжка падцьвердзіць. Выявілася, што самцоў могуць чакаць дзень або два сэксу пасьля таго, як яны пачаставалі самак чымсьці смачным.
Па меркаваньні навукоўцаў, досьвед шымпанзэ можа сьведчыць пра сувязь паміж посьпехам у паляваньні і посьпехам у працягу свайго роду, як у малпаў, так і ў эвалюцыі чалавека.
Паводле BBC