Цяпер сэксу будзе ў 6 разоў болей

Новы аэразоль, які распрацаваны брытанскімі навукоўцамі, падаўжае працягласьць палавога акту мужчын у 6 разоў. Вынайшлі цуда-спрэй у лякарні Каралевы Вікторыі ў Бэлфасьце.

Добрыя брытанскія навукоўцы працягваюць зьдзіўляць сьвет сваімі экстравагантнымі вынаходніцтвамі. Цяпер яны шчыльна заняліся пытаньнямі мужчынскай эрэкцыі, і высьветлілася вось што.

Да 40% мужчын перажываюць у сваім жыцьці пэрыяд дачаснай эякуляцыя. Дакладныя дадзеныя цяжка прывесьці, паколькі мужчыны дагэтуль саромеюцца абмяркоўваць сваё сэксуальнае жыцьцё і ня маюць дакладнага ўяўленьня аб тым, якую працягласьць павінна мець нармалёвая эякуляцыя.

Для кагосьці 10 хвілінны палавы акт можа быць дастатковым, тады як іншым мала і 20 хвілін. У апошнім дасьледаваныя лекары назіралі 300 мужчын, якім цяжка ўтрымацца больш хвіліны падчас палавога акту. Большасьць зь іх спрабавалі розныя лекі, але, у асноўным, гэта былі таблеткі з антыдэпрэсантамі.

Але такая сытуацыя не магла пакінуць брытанскіх геніяў прабіркі ў спакоі. І тады яны вынайшлі аэразоль. Але ня просты, а з анэстэтыкамі. Гэта прэпараты, якія ўжываюцца для пазбаўленьня адчувальнасьці частак цела. У дадзеным выпадку размова ідзе пра пэніс, адчувальнасьць якога зьмяншаецца падчас палавога акту дзякуючы спрэю  і, такім чынам, падаўжаецца яго працягласьць.

Дасьледаваньні паказалі, што мужчыны, якія ўжылі аэразоль за 5 хвілін да палавога акту, здолелі павялічыць працягласьць сэксу ад 30 сэкунд да 4 хвілін.

Брытанскі часопіс міжнародных дасьледаваньняў па ўралёгіі сьцьвярджае, што лекі могуць зьявіцца ў продажы празь некалькі гадоў.

Паводле BBC 
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.149 seconds.