Радзькоў ня бачыць сэнсу вяртаць ЭГУ ў Менск
Міністар адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў заявіў: «Мы не разглядаем пытаньне аб вяртаньні ЭГУ».
«Да нас і не паступаў такі зварот», — цытуе словы А. Радзькова БелаПАН. «У нас досыць ВНУ, якія вырашаюць задачу падрыхтоўкі кадраў, мы ня бачым такой неабходнасьці (у вяртаньні ЭГУ — аўт.)» — дадаў міністар.
Эўрапейскія структуры неаднаразова заклікалі беларускія ўлады стварыць умовы для вяртаньня ЭГУ зь Вільні. У апошняй рэзалюцыі Эўрапейскага парлямэнту, прысьвечанай адносінам ЭЗ зь Беларусьсю, таксама прыгадваецца ЭГУ:
«Мы заклікаем беларускі ўрад дазволіць ЭГУ, які зараз у Вільні, вярнуцца ў Беларусь з гарантаваньнем вольнага аднаўленьня яго дзейнасьці і разьвіцьця», — гаворыцца ў рэзалюцыі Эўрапарлямэнту.
Для вяртаньня ўнівэрсытэта, па меркаваньню А. Радзькова, неабходна выканаць вельмі шмат умоў:
«Перш за ўсё гэта патрэба ў ім. У нас кожная вышэйшая навучальная ўстанова вырашае пэўную задачу. Усюды ёсьць дакладныя мэты і задачы, таму ў аснове павінна быць разьмеркаваньне, замова павінна быць на гэтых спэцыялістаў», — адзначыў міністар.
Зыходзячы з гэтых патрэбаў фарміруецца выкладчыцкі склад і адпаведнае фінансаваньне ўнівэрсытэта. Але перад унівэрсытэтам, па словах міністра, стаіць «вялікае пытаньне зь фінансаваньнем».
У лютым кіраўнічая рада ЭГУ абвесьціла аб абмежаваньні прыёму новых студэнтаў у 2009 годзе да 240 студэнтаў на вочныя бакаляўрыят, 120 студэнтаў на вочныя магістарскія праграмы і 360 студэнтаў на завочныя бакаляўрскія праграмы. З гэтага году будуць унесеныя новыя правілы фінансавай дапамогі студэнтам, а плата за навучаньне можа быць павялічаная. Для