15 красавіка ў «Гудвіне» Vinsent прэзэнтуе альбом «Пачатак»

Дыск выйшаў у лютым. Гэтая праца выклікала даволі шырокі розгалас сярод слухачоў і музычных крытыкаў. Усе вершы да песень напісаў Vinsent. Над музычным бокам альбому працаваў шэраг таленавітых бітмэйкераў: Explosive Beats, BeatCheat, Xenothermal, Max Korzh, DJ Dudar.

Аўторак добрых людзей Generation.bY

Песьня Vinsent’а «Адыходзяць караблі» удзельнічала ў сеціўным чарце «Тузін гітоў», дзе доўгі час займала вышэйшыя пазыцыі.

Менскай публіцы Vinsent таксама вядомы па сумесным выступе з зоркамі расейскага рэпу гуртом «Krec».

Адметна тое, што канцэрт 15-га красавіка пройдзе ў выглядзе беларускамоўнага рэп-фэсту. Акром Vinsent’а на сцэну выйдуць Вожык і гурт «Lunclan». Вожык прадставіць лепшыя песьні з альбому «У віры падзей», што мае выйсьці ў гэтым годзе. Таксама вы пачуеце старыя вядомыя трэкі Вожыка.

Калі твае інтэлектуальныя здольнасьці недастатковыя, каб зразумець сапраўдны сэнсавы рэп — сядзі дома. Калі ты не разумееш, што сваё лепей за чужое — сядзі дома.

Ва ўсіх астатніх выпадках — да сустрэчы на канцэрце 15 красавіка ў «Гудвіне».

 

  • Калі: 15 красавіка, 18:00
  • Дзе: клюб-рэстарацыя «Гудвін» (пр-т Незалежнасьці, 19)
  • Продаж квіткоў: крама «Quick Style» (ГЦ «Зеркало», вул. В. Харужай, 6, паверх 2, павільён 12)
  • Даведка: 8724663 (МТС), 3202583 (Velcom)

Інфармацыя падрыхтаваная арганізатарамі канцэрту

11:10, 03/04/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0904 seconds.