Кнігі — самы хуткі мэтад змаганьня са стрэсам
Нават усяго шэсьць хвілін чытаньня зьніжаюць стрэсавы стан амаль на 70%, што немагчыма з дапамогаю любога іншага папулярнага мэтаду рэляксацыі, сьцьвярджаюць брытанскія навукоўцы.
Усяго шэсьць хвілін чытаньня зьніжаюць стрэсавы стан на 68%. Photo: GETTY
Людзі прызвычаіліся зьніжаць узровень стрэсу чытаньнем кнігі, шпацырам на сьвежым паветры альбо кубкам гарбаты ці кавы. Але ніводны з гэтых шляхоў рэляксацыі ня здольны канкураваць з чытаньнем, сьцьвярджае новае дасьледаваньне брытанскіх навукоўцаў.
Дасьледчыкі з Унівэрсытэту Сасэксу прапанавалі групе валянтэраў прайсьці сэрыю практыкаваньняў, якія выклікаюць стрэсавы стан. Пасьля гэтага яны прапанавалі валянтэрам заняцца рэляксацыяй, каму з кубкам гарбаты, а каму пагуляцца ў відэагульню. Эфэктыўнасьць таго ці іншага сродку рэляксацыі вызначалі праз часьціню пульсу і актыўнасьць цягліцаў.
У выніку высьветлілася, што самы хуткі мэтад расслабленьня — чытаньне. Ужо праз 6 хвілін стан валянтэраў нармалізаваўся на 68%. Відэагульні ж, дарэчы, зьнізілі стрэсавы стан толькі на 21%.
Кіраўнік дасьледаваньня, кагнэтыўны нэйрафізыёляг Дэвід Льюіс (David Lewis), лічыць, што від кнігі для разьняволеньня ня мае значэньня. Галоўнае — паглыбіцца ў кнігу, «каб дасьледаваць сьвет аўтара» і забыцца на ўсё.
Дасьледаваньне было праведзенае ў рамках рэклямнай кампаніі брэнда Galaxy chocolate, які зьбіраецца распаўсюдзіць адзін мільён кніг за шэсьць месяцаў.
Паводле www.telegraph.co.uk