"ПадПІСКА-2003"
У інтэрнаце №3 БДУ чарговы раз ладзяць "падпіску" на выданьне "Студенческий городок", распавядаючы студэнтам старую як сьвет байку пра нечаканыя адпрацоўкі ў выпадку непадпісаньня (гл. "Студэнцкую газэту" №1 2003г.).
Досьвед мінулых сэмэстраў паказвае, што гэта звычайны падман, на які ідуць старасты паверхаў, паколькі, напэўна, за кепскую падпісную кампанію ім пагражаюць зьняць іх з гэтых сьціплых пасадаў.
Карацей, ізноў уся "актыўнасьць" праадміністрацыйна настроеных студэнтаў будуеца на звычайным пачуцьці страху і няздольнасьці супрацьстаяць кіраўніцтву. Тое самае можна сказаць і пра "падпісчыкаў", якія баяцца адстойваць свае правы, нават калі ведаюць загадзя, што за імі - праўда. За што і расплочваюцца, аддаючы па 420 рублёў за некалькі непатрбных ім газэцін, зьмест якіх зводзіцца да таго, што нашыя інтэрнаты - зямны рай, а іх кіраўніцтва - анёлы, толькі бяскрылыя. Самае ж карыснае ў гэтай газэце - расклад руху аўтобусаў і магчымасьць паставіць на яе патэльню пры першай неабходнасьці.
Пытаньне: каму, апрача непасрэдна выдаўцоў, яна патрэбная?