«Вясна з намі!» — прайшоў першы веснавы канцэрт «ДзеціДзяцей»

ДзеціДзяцей ДетиДетей

Здаецца, што кожны, хто прыйшоў на першы веснавы канцэрт «ДзеціДзяцей», прынёс з сабой тры вясны. Першую — пакуль самую кволую і нерашучую — ветліва пакінуў за дзьвярыма «Рэактара». Другая сьвяцілася ў вачох. А трэцяя — сьпявала ў сэрцы.

ДзеціДзяцей ДетиДетей

На ўваходзе ўсім «веснавічкам» урачыста ўручалі згортачак насеньня ў паштовачцы.

«Не наркотыкі», — абвесьціла са сцэны Ганна. — «Гэта можна пасадзіць, і, дай Бог, гэта вырасьце».

Першыя дзьве песьні лёгка і хутка ўтулілі і пацяплілі атмасфэру ў залі. Дзяўчаты шчыра радаваліся, а іх хлопцы, відавочна прыцягнутыя «за кампанію», глядзелі на сцэну зь нечаканай для іх саміх цікаўнасьцю. Нават вялікія твары мужных клюбных ахоўнікаў весела ўсьміхаліся, а іх вялікія целы нязвыкла прытанцоўвалі.

ДзеціДзяцей ДетиДетей

Гучала шмат «трыб’ютаў»: пра «красавік», пра «брацішак-мішак» і «белую ночку». Апошні — беларускі адказ Тамары Гвэрцытэлі — песьня «Жаночы грэх». А таксама непрыхавана рэклямаваліся спэктаклі ў тэатры Янкі Купалы.

ДзеціДзяцей ДетиДетей

Ганна адказна выканала дадзенае на канцэрце «Люты: цыдульнік» абяцаньне і адказала на ўсе пытаньні, на якія тады не пасьпела адказаць. Калі кранулася асабістага, прызналася, што любіць «худых, высокіх, валасатых мужчынаў брутальнага тыпу ў акулярах».

ДзеціДзяцей ДетиДетей

Ганна, а разам зь ёй усе «ДзеціДзяцей», сьмяшылі залю і прымушалі плакаць, падымалі да нябёсаў і ахіналі казкай, вярталі ў дзяцінства і паглыблялі ў дарослыя адносіны.

Напрыканцы другой дзеі, здавалася, людзі сталі адным цэлым. Выпадковых гасьцей не засталося. А мужчыны — верныя спадарожнікі сваіх дамаў сэрца — выглядалі зацікаўленымі, задаволенымі і нават імкнуліся падпяваць і таньчыць.

ДзеціДзяцей ДетиДетей

«Бела»-«сіні» «трамвай», а ў ім — «красивая такая» Ганна — цьвёрда пераканалі: «То, что не может умереть, не умрёт» і прынесьлі цёплую, новую, доўгачаканую вясну.

«Я чакаю вясну. Я кожнаму сонечнаму дню ўсьміхаюся. У нас зь сястрой адзін адказ на ўсё: якія праблемы? — Хутка вясна! А! Якая я непрыгожая, валасы тлустыя!… — Хутка вясна. Так што вясна — гэта новае жыцьцё. У простым і пераносным сэнсах».

ДзеціДзяцей ДетиДетей

Глядзіце ў фотаблогу Generation.bY яшчэ 50 здымкаў з канцэрту

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5467 seconds.